
-4 г.л. папрыкі (2 г.л. вострай папрыкі і 2 г.л. салодкай папрыкі з дымком)
-2 г.л. цыбульнай пудры ці растоўчанай сушонай цыбулі
-2 г.л. часнычнай пудры ці грануляванага сушонага часныку (3 ст.л. для аматараў часныку)
-2 г.л. чорнага молатага перцу
-дробка кайенскага перцу
Змяшаць усе інгрэдыенты. Захоўваць у герметычна зачыненым кантэйнеры.
Парада: Свініну можна нацерці непасрэдна перад гатаваннем ці пакінуць марынавацца ў гэтым сухім марынадзе на ўсю ноч. Гэтай заправай (сухім марынадам) можна шараваць не толькі свініну, але і ялавічыну, бараніну, птушку і нават рыбу, пасыпаць бульбу (смажаную, запечаную), стравы з круп (рысу, пярлоўкі) і макаронныя вырабы, розныя запяканкі, дадаваць у марынады і соусы.
|