
-1/2 кубка нарэзанай цыбулі-шалот,
-1/2 кубка часныку,
-1/2 кубка цытрынавага сорга,
-1 ст. лыжка дробна нарэзанага сіямскага імбіра кха
-1 ст. лыжка кораня каляндры,
-1 гарбатная лыжка цёртай лупіны кафрскага лайма,
-1 гарбатная лыжка молатага перцу,
-1 ст. лыжка абсмажанай каляндры,
-1 гарбатная лыжка абсмажанага куміну,
-1/2 гарабатнай лыжкі тоўчанага мацыса,
-1/2 гарабатнай лыжкі тоўчанага мушкатавага арэха,
-10 - 20 струкоў зялёнага струкавага перцу,
-2 ст. лыжкі крэветачнай пасты,
-1 ст. лыжка солі
Вазьміце тыя ж інгрэдыенты, што і для чырвонага парашка кары, з той толькі розніцай, што замест сушонага чырвонага - свежы зялёны струкавы перац. Каб зрабіць кары яшчэ зелянейшым, пакладзіце ў кары апроч каранёў каляндры яшчэ і яе лісце (кінзу), шпінат ці лісце струкавага перцу. У якасці заправы да зялёнага кары падыдзе нарэзанае лісце кафрскага лайма, свежы зялёны перац, дробныя баклажаны і лісце базіліка харапха.
|