-дзічына - 1/2 кг
-цыбуля - 1 шт.
-салодкі перац - 1 шт.
-персікі - 300 г
-чарнасліў - 1/2 шклянкі
-малако кіслае - 1/2 л
-сметанкавае масла - 2 ст. лыжкі
-цукар - па густу
-карыца - па густу
-імбір - па густу
-перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
Мяса і цыбулю парэзаць, абсмажыць у масле на працягу 10-12 хвілін. Перац ачысціць, парэзаць, з персікаў зняць скурку, выдаліць костачкі, пакласці ўсё ў мяса, дадаць чарнасліў, пасаліць, пасыпаць пералічанымі спецыямі, абсмажыць на працягу 5-7 хвілін. Затым усё заліць малаком, прычыніць посуд вечкам і рыхтаваць сумесь да гатовасці ў духоўцы.
|