-бакас - колькі сыдзе
-шампіньёны - колькі сыдзе
-апенькі свежыя - колькі сыдзе
-сала - колькі сыдзе
-соль - па густу
-куліш- па густу
-перац- па густу
-цыбуля - па густу
-віно вінаграднае – 2 чаркі
-сок цытрыны- па густу
Выняўшы з бакасаў трыбухі, разрэж кожнага на 4 часці,
а трыбухі пакуль пакінь.
Пакладзі ў рондаль часткі бакасаў з шампіньёнамі і апенькамі,
усё гэта падсмаж у невялікай колькасці чыстага сала,
потым намачы кулішам, запраў соллю, перцам і цыбуляй,
уліць 2 чаркі вінаграднага віна, дай усяму паварыцца.
Тым часам, не дапушчаючы да дасканалай гатовасці,
разатры ў рондалі вынятую з бакасаў пячонку,
і, дагатаваўшы ўсё, дадай у соус трохі цытрынавага соку.
|