-3 кг тушак рабчыкаў і бакасаў,
-150 г свінога сала.
Для марынаду:
-250 мл вады,
-0,5 л сталовага воцату,
-2-3 шт. рэпчатай цыбулі,
-2 шт. морквы,
-100 г каранёў салеры,
- 80 г каранёў пятрушкі,
-1-2 лаўровых ліста,
-5 г мушкатавага арэха,
-5 г здробненага часныку,
-1 г карыцы,
-1 г гваздзічкі,
-1 г кардамону,
-60 г солі,
-2-3 г чорнага молатага перцу.
Апрацаваныя тушкі рабчыкаў і бакасаў прамыць
і падзяліць кожную напалову.
Тонкімі лустачкамі наразаем свіное сала.
Моркву, рэпчатую цыбулю, карані салеры
і пятрушкі прамываем, чысцім і дробна наразаем.
Сталовы воцат разводзім у вадзе, ставім на агонь,
дабаўляем туды мушкатавы арэх, гваздзічку, соль, перац, карыцу,
кардамон, кладзём лаўровы ліст, дробна нарэзаны часнык,
і нашаткаваную гародніну: моркву, рэпчатую цыбулю,
карані салеры і пятрушкі.
Пасля таго, як марынад закіпіць, здымаем яго з агню
і як толькі ён астыне, заліваем ім палоўкі тушак.
І прыкладна на пару гадзін ставім у прахалоднае месца.
Па заканчэнні паказанага часу, палоўкі тушак загортваем у лустачкі
свінога сала, перацягваем ніткамі,
і запякаем на ражне над распаленымі вуглямі да гатовасці.
|