Бакасаў не трэба трыбушыць, а толькі ачысціць ад пёраў, вымыць,
пасаліць, абкласці 1/4 ф. сала, тонкімі лустачкамі нарэзанага, абвязаць
папераю, нашмараванаю лыжкаю масла, перавязаць моцнымі ніткамі,
смажыць на ражне. Калі будуць гатовыя, зняць паперу, скласці на
талерку. Іх смажаць і ў рондалі на пліце ў 2-3 лыжках масла. Смажацца
15-20 хвілін. Бакасы шаруюцца тоўчаным ядлоўцам.
Падаць да іх якую-небудзь салату.
|