
-птушка бакас - 6 шт.
-масла - 2-3 ст. лыжкі
-цыбуля - 0.5 шт.
-зерне ангельскага перцу - 5 шт.
-зерне простага перцу - 4 шт.
-мука - 1 ст. лыжка
-смятана - 2 ст. лыжкі
-цытрына - 0.3 шт.
Ачысціць, вытрыбушыць, сасмажыць на ражне
ці ў рондалі ў печы з 2-3 лыжкамі масла.
То, што вынята з сярэдзіны, дробна пасячы, падсмажыць у пакінутым
масле з 0,5 цыбулінай дробна пасечанай і 1/2 лыжкай мукі; усыпаць 5
зерняў ангельскага і 4 зерні простага тоўчанага перцу, солі, выціснуць
сок з 1/3 цытрыны; можна дадаць 2 лыжкі смятаны, развесці ўсё гэта
1 шклянкай булёна, закіпяціць, абліць бакасы.

|