-птушка бакас - 6 шт.
-шпік (шпіг, шпек) - па густу
-булка французская - 1.5 шт.
-яйкі - 2 шт.
-зерне ангельскага перцу - 5 шт.
-зерне простага перцу - 4 шт.
-мука - 1 ст. лыжка
-булён сухі - па густу
-цытрына - 0.3 шт.
-масла - па густу
6 вычышчаных і вытрыбушаных бакасаў сасмажыць на ражне,
паліваючы маслам, ці ў рондалі.
Вантробы дробна пасячы з 1/8 фунта сала, 1 жаўтком, адным яйкам,
пасаліць, усыпаць 5 зерняў ангельскага, 4 зерня простага тоўчанага
перцу, размяшаць, нашмараваць гэтай масай у 1 лыжцы масла
падсмажаныя і высушаныя грэнкі, скласці іх на ліст,
нашмараваны 1/4 лыжкі масла, уставіць у печ.
Скласці бакасы на талерку, абкласці іх гэтымі грэнкамі,
абліць наступным соусам: 1 лыжку мукі падсмажыць у масле,
развесці 2 шклянкамі булёна, пакласці кавалак
распушанага сухога булёна выціснуць сок з цытрыны, закіпяціць.
|