-гусак (дзікі) - 1 шт.
-тлушч - 40 г
Для фаршу:
-баравікі (сушоныя) - 5 шт.
-цыбуля - 1 шт.
-масла сметанкавае - 1 ст. лыжка
-яйка - 1 шт.
-сухары - 2 ст. лыжкі
-соль - па густу
Для марынаду:
-вада - 250 мл
-воцат 6% - 250 мл
-перац - 5 гарошын
-лаўровы ліст - 2 шт.
-гваздзіка - 4 шт.
-ядловец (ягады) - 2 шт.
-цыбуля - па густу
-морква - па густу
-пятрушка - па густу
-салера - па густу
-цукар - па густу
-соль - па густу
Вытрыбушанага праз шыю і вымытага гусака замачыць на ноч у
марынадзе. У кіпячую ваду пакласці нарэзаную гародніну, рэзкія
затаўкі і варыць у зачыненым рондалі 20 хвілін, у канцы ўліць воцат.
Затым абсушыць, нацерці соллю і тоўчанымі рэзкімі затаўкамі,
начыніць прыгатаваным грыбным фаршам, зашыць, пакласці у
гусятніцу з тлушчам і смажыць, час ад часу паліваючы вылучаючымся
сокам. Калі соку мала, дадаць трохі гарачай вады ці гарачага
разведзенага марынаду. Для фаршу сушоныя баравікі вымачыць,
пагатаваць, нарэзаць палоскамі ці насекчы, дадаць сухары, яйка,
спасераваную на масле цыбулю, пасаліць, усё перамяшаць.
|