-паляндвіца фазана - 6 шт.
-ананас кансерваваны - 1 слоік (750 г)
-смятана - 200 г
-алей - 3 ст. лыжкі
-папрыка - 1 г. лыжка
-імбір змелены - 1 г. лыжка
-парашок кары- 1/2 г. лыжкі
-зеляніна пятрушкі
1. Для марынаду алей змяшайце з папрыкай, імбірам, соллю.
2. Паляндвіцу фазана вышмаруйце марынадам, вытрымайце ў халадзільніку 2-3 гадзіны. Абсмажце на грылі да гатовасці.
3. 6 кольцаў ананаса абсмажце на грылі, астатнія для падрыхтоўкі соусу дробна нарэжце, злучыце са смятанай, дадайце соль, кары і ўзбіце ў блендары.
4. Паскладайце на талерку кольца ананаса, на іх - паляндвіцу. Узбоч падліце соус. Аформіце зелянінай.
|