-дзікі гусак - каля 3 кг
-каштаны – 500 г
-карэнні – 100 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-вэнджаная карэйка – 120 г
-мука - 1 ст. л.
-смятана – 150 г
-савойская капуста- 1.5 кг
-мясны булён - 1 л
-віно - 1/2 шклянкі
-грыбы – 400 г
-алей - 150 мл
-чабор - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу.
Апрацаваную тушку гусака пакласці ў гусятніцу разам з дробна
нарэзанымі цыбуляй і карэннямі, дадаўшы соль, перац і чабор,
алей (100 мл) і трохі булёна ці вады.
Паставіць гусятніцу ў гарачую духоўку,
перыядычна перагортваючы гусака і паліваючы яго сокам.
Гатовага гусака выняць, а ў пакінуты сок ўліць змяшанае з мукой віно
і 2 шклянкі булёна, пракіпяціць 15 хвілін, дадаць смятану
і пракіпяціць яшчэ 10 хвілін.
Вычышчаныя і прамытыя грыбы дробна нарэзаць
і стушыць у масле (30 мл).
Вычышчаныя каштаны сварыць у пакінутым булёне, выняць
і паліць іх дзвюма лыжкамі соусу.
Вычышчаную і вымытую капусту апарыць салёным кіпенем, астудзіць,
разабраць на лісце, сфармаваць з іх маленькія шарыкі і паскладаць іх у
рондаль на нарэзаную лустачкамі карэйку, падліць трохі булёна
і масла (20 мл) і стушыць.
Гусака нарэзаць на роўныя кавалкі, пакласці на талерку і гарніраваць
каштанамі ў соусе, тушанай капустай з карэйкай
і тушанымі у масле грыбамі. Соус падаваць асобна ў соусніку.
|