З мякаці рыхтуюць фарш, куды дадаюць свіное сала ці тлустую свініну. Прапускаюць праз мясасечку сырую бульбіну, якая павінна ўвабраць тлушч і надаць катлетам пышнасць.
Дадаюць белы хлеб, вымачаны ў малацэ, дробна насечаную рэпчатую цыбулю, соль і трохі чорнага молатага перцу. У фарш ўліваюць трохі цёплага булёна ці кіпячонай вады для сакавітасці.
Можна дадаць сырое яйка для глейкасці, аднак катлеты пры гэтым становяцца больш шчыльнымі. Перад пячэннем іх абвальваюць у тоўчаных сухарах. Смажаць катлеты 15-20 хвілін.
|