З мякаці рыхтуюць фарш, куды дадаюць свіное сала ці тлустую свініну.
Прапускаюць праз мясасечку сырую бульбіну, якая павінна ўвабраць
тлушч і надаць катлетам пышнасць. Дадаюць белы хлеб, вымачаны ў
малацэ, дробна насечаную рэпчатую цыбулю, соль і трохі чорнага
молатага перцу. У фарш ўліваюць трохі цёплага булёна ці кіпячонай
вады для сакавітасці. Можна дадаць сырое яйка для глейкасці, аднак
катлеты пры гэтым становяцца больш шчыльнымі. Перад пячэннем іх
абвальваюць у тоўчаных сухарах. Смажаць катлеты 15-20 хвілін.
|