-курапаткі - 4 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1/2 галоўкі
-кінза сечаная - 1 ст. лыжка
-кмен 1 г. лыжка
-каляндра - 1 г. лыжка
-часнык - 1 зубчык
-алей аліўкавы - 2 ст. лыжкі
-перац кайенскі молаты - 1 дробка
-соль
1. Злучыце інгрэдыенты, акрамя курапатак, і здрабніце іх у аднастайную масу.
2. Прыгатаванай масай вышмаруйце тушкі курапатак і пакіньце на 2 гадзіны.
3. Смажце на грылі, рэгулярна перагортваючы, 1 гадзіну. Замест грылю можна выкарыстоўваць духоўку.
4. Падавайце з марынаванай гароднінай, журавінамі ці брусніцай.
|