-дзічына - колькі сыдзе
-соль- па густу
-шпік (шпіг, шпек) - па густу
-масла - колькі сыдзе
-хлеб - колькі сыдзе
-зеляніна пятрушкі - па густу
Ці
-птушка - 1 шт.
-соль- па густу
-масла - па густу
-пятрушка для ўпрыгожвання- па густу
Падрыхтаваную дзічыну злёгку пасаліць,
пакласці ў разагрэты з маслам неглыбокі рондаль ці на патэльню
і абсмажыць з усіх бакоў да утварэння румянай скарыначкі;
пасля гэтага рондаль паставіць у духавую шафу ці ж пакрыць вечкам
і дасмажыць дзічыну на слабым агні, перыядычна паліваючы маслам,
на якім яна смажыцца.
Час пячэння слонкі, бакаса і чырка 20 - 25 хвілін,
перапёлкі - 10 - 15 хвілін.
Гатовую дзічыну выняць з рондаля і пакласці на разагрэтую талерку,
паклаўшы на лустачкі хлеба, падсмажанага ў масле
( лустачкі хлеба наразаць у выглядзе квадрацікаў таўшчынёй 1 - 1.5 см,
зрабіўшы ў сярэдзіне невялікае паглыбленне ).
Зверху дзічыну пакрыць лустачкамі падсмажанага сала
і паліць працэджаным сокам, атрыманым пры пячэнні,
і растопленым маслам, з бакоў упрыгожыць галінкамі пятрушкі.
|