
-грушы ці кісла-салодкія яблыкі - 10 шт.
-гваздзічкі - 30 шт.
-карыца - невялікі кавалачак
-цукар - 1/2 шклянкі
-вада - 2 шклянкі
-чарнасліў – 400 г
-цэдра і сок - 1 цытрыны.
Грушы ці яблыкі ачысціць ад скуркі, калі яны вялікія,
тое пераразаць напалову і ўторкнуць у іх па 2 ці 3 гваздзічкі.
Затым узяць паўшклянкі цукру, заліць яго вадой, пакласці цэдру,
зрэзаную з адной цытрыны, кавалак карыцы
і даць пракіпець разы два ці тры.
Скласці ў гэты адвар грушы ці яблыкі, закіпяціць іх разы два ці тры,
паліваючы з лыжкі адварам, у якім варацца, асцярожна паварочваючы
(але не дапушчаць, каб яблыкі разварыліся).
Калі грушы ці яблыкі будуць гатовыя, выняць іх асцярожна лыжкай
і скласці ў прыгатаваную глыбокую пасудзіну,
а адвар працадзіць асобна, усыпаць у яго шклянку цукру
і выціснуць сок 1 цытрыны, паставіць на пліту і даць пракіпець.
Добранька вымыць чарнасліў, скласці яго ў адмысловы посуд,
заліць кіпенем, накрыць вечкам
і даць пастаяць на даволі цёплым месцы на пліце.
Калі ён будзе досыць мяккі, адкінуць яго на сіта, каб сцякла вада,
і паскладаць паміж варанымі прыгатаванымі грушамі ці яблыкамі.
Калі сіроп будзе гатовы, выліць яго, гарачым на яблыкі ці грушы,
астудзіць і падаваць да абеду халодным.

|