(украінская страва)
- 500 г яблыкаў
- 0,5 шклянкі цукровага пяску
- 3 яечных бялка.
Выпечаныя ў духоўцы да поўнай гатовасці яблыкі працерці праз сіта,
пакласці ў рондаль, дадаць цукар, сырыя бялкі, паставіць на лёд
і ўзбіць венцам да атрымання густой аднастайнай масы.
Затым ябчанку выкласці ў форму
і паставіць у халоднае месца для астуджэння.
|