- 500 г яблыкаў
- 200 г цукровага пяску
- 0,5 шклянкі вады
- 250 г сметанкавага марозіва
- 75 г вычышчаных арэхаў.
Вычышчаныя яблыкі разрэзаць на палоўкі, выдаліць асяродак і сварыць
у цукровым сіропе, не дапушчаючы разварывання, выкласці на талерку
і астудзіць. Перад падачай на стол яблыкі раскласці ў крэманкі, у
выманні яблыкаў пакласці горкай марозіва і пасыпаць тоўчанымі арэхамі.
|