-геркулес – 100 г
-духмяны перац - 1 г. л.
-карычневы цукар – 50 г
-сметанкавае масла – 50 г
для начыння:
-яблыкі - 7 шт.
-сметанкавае масла – 25 г
-цукар – 25 г
-варэнне з чорнай парэчкі - 2 ст.л.
-заварны крэм – 500 г
-сліўкі (тлустыя) - 280 мл
Змяшаць геркулес, спецыі і цукар.
Растапіць сметанкавае масла ў патэльні, дадаць геркулес
і абсмажваць 5 хвілін, памешваючы, да хрумсткай скарыначкі
(ён стане яшчэ больш хрумсткім пакуль астывае).
Ачысціць ад лупіны і семечак яблыкі, парэзаць на буйныя кавалкі.
Растапіць масла ў патэльні, дадаць яблыкі і абсмажыць хутка на вялікім агні.
Пасыпаць іх цукрам і рыхтаваць яшчэ 2-3 хвілін да мяккасці.
Даць астыць.
Паскладаць палову яблыкаў і амаль палову геркулеса ў вялікую
шкляную вазачку, паўтарыць пласты, адклаўшы трохі геркулеса.
Папырскаць варэннем, затым выкласці заварны крэм.
Узбіць сліўкі і выкласці зверху.
Пасыпаць пакінутым геркулесам.
Падаваць адразу ж ці паставіць у халадзільнік на 6 гадзін.
|