-прыкладна 5-6 яблыкаў;
-2-3 ст. л. густога джэма чырвонага колеру (вішнёвага, парэчкавага, слівовага);
-100 г якаснага сметанкавага масла;
-дробка солі;
-100 г цукровай пудры;
-200 г мукі.
Марожанае сметанкавае масла сячэм з пудрай, соллю і мукой -
сячэм хутка і дробна.
Збіраем цеста ў шар, затым дзелім на 5-6 частак
(у залежнасці ад колькасці яблыкаў),
загортваем у харчовую плёнку
і прыбіраем на 15-20 хвілін у халадзільнік.
Тым часам мыем і чысцім яблыкі, выдаляем сэрцавіну, прычым, робім
гэта з боку, процілеглым тронку (ён хай застаецца - з ім прыгажэй!).
Унутр кожнага яблыка ўкладваем трохі джэма.
Дастаём цеста (па адным шарыку), раскочваем у пласт круглай формы
і абарочваем ім яблыка, пачынаючы з боку "дзіркі" з джэмам.
Магчыма, у вас будзе вельмі вялікая садавіна - тады можна проста
зрабіць "сподачак", у які паставіць яблыка.
Яблыкі ў цесце выкладваем у форму для запекання і адпраўляем у
разагрэтую да 180 градусаў духоўку прыкладна на паўгадзіны.
|