
- яблыкі цвёрдыя - 10-12 шт.
для фаршу:
- цяляціна - 500 г
- цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
- алей - 5- 6 ст.л.
- карыца молатая - ½ г.л.
- перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
Адбярыце здаровыя крэпкія яблыкі сярэдняй велічыні,
каб мякаць іх не разварвалася.
У яблыкаў зрэзаць верхавіны і выняць асяродак з насеннем.
Мяса двойчы прапусціць праз мясасечку (ці вельмі дробна пасекчы)
і абсмажыць у масле з дробна нарэзанай цыбуляй.
Пасаліць, заправіць карыцай.
Напоўніць гэтым начыннем яблыкі, накрыць іх зрэзанымі верхавінамі,
паскладаць у неглыбокі рондаль заліць на траціну гарачай вадой
і варыць на слабым агні, сочачы, каб не разварыліся.
Гатовыя яблыкі зняць з агню.
Соус, які ўтварыўся пры варцы заправіць жаўтком.

|