-яблыкі - 4 шт.
-вада – 100 г
-белае віно – 250 г
-палоўка цытрыны - для соку
-цукар - 2 ст.л.
-мармелад ці жэле чырвонага колеру - 3 ст.л.
-марозіва – 200 г.
Яблыкі ачысціце, зрэжце верхавіны, выдаліце асяродкі.
Ваду, белае віно, цытрынавы сок і цукар змяшайце
і давядзіце да кіпення.
Яблыкі апусціце на пяць хвілін у гэты сіроп, астудзіце.
Яблыкі дастаньце, абсушыце, выкладзіце на шкляныя сподкі
і пастаўце ў халадзільнік.
Сіроп змяшайце з мармеладам ці жэле
і па густу запраўце ромам, ажынавым ці апельсінавым лікёрам.
Яблыкі запоўніце марозівам, дабаўце чырвоны фруктовы соус
і адразу падавайце да стала.
|