-яблыкі (буйныя) - 6 шт.
-разынкі – 20 г
-яйка - 1 шт.
-ванільны цукар - 1 пакуначак
-цукар - 1 ст.л.
-тварог - 2 ст.л.
-гарбата (нямоцная) - 1 кубак.
За гадзіну да падрыхтоўкі стравы пакласці разынкі ў гарбату.
Ачысціць ад лупіны 2 яблыка, разрэзаць іх на 4 часці, выняць семечкі і
нарэзаць на долькі, пакласці ў рондаль, дадаць 4 сталовыя лыжкі вады.
Рондаль зачыніць вечкам.
На моцным агні давесці да кіпення, пасля чаго паменшыць агонь
і варыць яшчэ 8 хвілін.
Зняць з агню рондаль
і ўзбіць драўлянай лыжкай яблычную масу ў пюрэ.
З 4 пакінутых яблыкаў выняць асяродак,
зрабіўшы даволі глыбокае выманне.
Разагрэць духоўку да 220С. Яечны жаўток адлучыць ад бялку.
Увесці жаўток, тварог, цукар і ванільны цукар у яблычнае пюрэ.
Узбіць у моцную пену бялкі і асцярожна ўвесці ў атрыманую масу.
Разынкі выняць з гарбаты, абсушыць сурвэткай
і таксама дадаць у яблычную масу.
Нафаршаваць масай яблыкі і загарнуць кожнае ў алюмініевую фальгу.
Пакласці яблыкі на бляху і выпякаць 35 хвілін.
|