(Балгарыя)
- 300 г яблыкаў
- 60 г цукровага пяску
- 100 г клубнічнага ўзвара
- 25 г галет
- 75 г вычышчаных арэхаў
- 25 г какавы
- 100 г смятаны
- 25 г цукровай пудры
- 25 мл цытрынавага соку.
Вычышчаныя ад скуркі і асяродку яблыкі заліць вадой
з цытрынавым сокам, каб не пацямнелі.
Цукар карамелізаваць да бледна-жоўтага колеру,
ўліць клубнічны ўзвар.
Калі цукар растане, усыпаць здробненыя галеты і грэцкія арэхі,
мяшаць хвілін 10, затым ўсыпаць какаву і зноў перамяшаць.
Гэтым начыннем напоўніць яблыкі і паставіць іх у духоўку.
Смятану ўзбіць з цукровай пудрай
і выпусціць яе са шпрыца на астыўшыя печаныя яблыкі.
Падаюцца з трускаўкай з узвара і долькамі сырых яблыкаў.
|