-3 яблыка;
-100 г тварагу;
-2 ст. л. разынак;
-2 ст. л. цукру;
-2 ст. л. смятаны;
-ванілін на кончыку нажа.
Яблыкі мыем, выдаляем асяродак, імкнучыся не прарэзаць садавіну
наскрозь - трэба атрымаць своеасаблівы "кубачак".
Калі вам падабаецца спалучэнне тварагу і яблыка з перавагай
да кісламалочнага прадукта, адважна выразайце "кубак" пабольш,
а колькасць тварагу ў рэцэпце павялічвайце.
Тварог змешваем са смятанай, дадаем цукар,
разынкі і ванілін ці ваніль.
Калі тварог не вельмі тлусты ці сухі,
можна павялічыць колькасць смятаны.
Атрыманай масай напаўняем яблыкі, выкладваем іх у форму
для запекання і ставім у разагрэтую да 200 градусаў духоўку.
Выпякаем 25-30 хвілін.
|