
Для цеста:
-1 шклянка мукі
-1 г. лыжка цукру
-1/4 г. лыжкі солі
-1 шклянка цёплага малака
-яблычны сок ці вада
-2 ст. лыжкі аліўкавага алею
-2 яйкі
Для начыння:
-5 буйных кіслых яблыкаў
-2 ст. лыжкі цукру
-трохі цытрынавага соку
Акрамя таго:
-тлушч для смажання,
-цукар,
-карыца
Прасеяць муку ў міску, уліць змяшаную з яечнымі жаўткамі вадкасць,
смакавыя рэчывы і алей, замясіць аднастайнае вадкае цеста,
накрыць і даць пастаяць 20-30 хвілін, каб мука набракла.
Бялкі ўзбіць у моцную пену і перад смажаннем прымяшаць у цеста.
У яблыкаў выдаліць асяродак, ачысціць іх ад лупіны
і разрэзаць на кружкі.
Апырскаць кружкі цытрынавым сокам, пасыпаць цукрам
і даць пастаяць 15-20 хвілін.
Затым апускаць кружкі яблыкаў у цеста
і абсмажваць у разагрэтым тлушчы да залацістага колеру.
Абсмажаныя яблыкі выкласці на сіта, каб сцёк тлушч,
абкачаць у сумесі цукру з карыцай і падаваць у гарачым выглядзе.
Замест яблыкаў можна выкарыстоўваць ананас.

|