-1 пакуначак сухіх дрожджаў
-50 г цукру
-1/8 л цёплага малака
-50 г маргарыну
-1 дробка солі
-250 г мукі
-6 невялікіх кіслых яблыкаў
-50 г грэцкіх арэхаў
-50 г разынак
-4 ст. лыжкі яблычнага пюрэ
-цукровая пудра для вобмешку
Дрожджы развесці ў цёплым малацэ, дадаць растоплены маргарын,
муку, соль і цукар; замясіць гладкае цеста.
Прыбраць яго ў халадзільнік.
Яблыкі разрэзаць на 4 часці, выдаліць асяродак.
Арэхі з разынкамі пракруціць праз мясасечку з дробнай асадкай
і перамяшаць з яблычным пюрэ.
Атрыманай масай "склеіць" яблыкі з чвэртачак.
Цеста раскачаць у пласт таўшчынёй 5-7 мм і разрэзаць на кавалкі
такога памеру, каб у іх можна было загарнуць яблыкі.
Загорнутыя яблыкі зашчыпам уніз пакласці на змазаную бляху
і выпякаць пры 150°С да падрумяньвання.
Гатовыя вырабы пасыпаць цукровай пудрай
|