- яблыкаў – 700 г
- клубнічнае ці малінавае варэнне (густое) – 100 г
- масла – 50 г
- цукровая пудра – 100 г
- яйка (жаўток) - 2 шт.
- сліўкі - 2 ст.л.
- каньяк ці ром - 1 ст.л.
- мука – 250 г
- яйка (для змазкі) - 1 шт.
Яблыкі ачысціць, выняць асяродак, запоўніць густым варэннем.
Муку высыпаць на дошку горкай, зрабіць у цэнтры паглыбленне,
напоўніць яго разрэзаным на дробныя кавалачкі маслам, дадаць сліўкі,
цукровую пудру, ром і жаўткі.
Сухой рукой хутка замясіць цеста
і вынесці яго хоць бы на гадзіну ў халоднае месца.
Перад выпечкай раскачаць цеста ў пласт таўшчынёй 4-5 мм.
і разрэзаць яго на квадратныя кавалкі.
На кожны квадрацік пакласці па яблыку, краі цеста захіліць
і заціснуць разам над яблыкам.
Вышмараваць зверху яйкам
і выпякаць у добрым жару ў плыні 30-40 хвілін.
Выпечаныя вырабы пасыпаць цукровай пудрай.
|