
-яблыкі – 700 г
-ром – 50 г
-цукар - 3/4 шклянкі
-гарэлка - 1 ст. л.
-карыца - 1 г. л
-кляр.
Буйныя яблыкі нарэзаць на лусты, абцерці цытрынай, скласці ў
металічную талерку, уліць рому, усыпаць 1/4 шклянкі цукру, накрыць
іншай талеркай, размяшаць, вытрымаць 30 хвілін. Растапіць у сатэйніку
фрыцюр з маслам, уліць у яго лыжку гарэлкі, затым браць відэльцам
кожную лустачку яблыка, абмакваць у кляр і смажыць у фрыцюры.
Даць абсохнуць, скласці на талерку, абсыпаць 1/2 шклянкі цукру,
змяшанага з лыжкай карыцы, паставіць у духоўку, пякчыся на 15 хвілін
да падрумяньвання скарыначкі.

|