Нарэзаныя тонкімі долькамі вычышчаныя яблыкі паскладаць у рондаль,
заліць на 1/3 сідрам, пасыпаць цукровым пяском па густу, накрыць
пергаментам і паставіць у добра нагрэтую (да 200° С) духоўку на 30
хвілін. Затым зняць пергамент, паліць яблыкі невялікай колькасцю сідру
і пакінуць у духоўцы яшчэ на 10-15 хвілін, каб яблыкі падрумяніліся.
Падаваць у халодным ці гарачым выглядзе.
Сідр - слабаалкагольны напой (5-7 аб'ёмных адсоткаў спірту),
атрыманы закісаннем яблычнага соку; насычаны вуглякіслым газам.
|