-яблыкі – 150 г
-цытрына – 20 г
-вішня – 15 г
-міндаль (салодкі) – 15 г
-цукар – 60 г
-жэлацін (харчовы) – 10 г
-цытрынавая кіслата - 0,3 г
-вада – 250 г.
Падрыхтаваныя яблыкі чысцяць ад скуркі, выдаляюць насенныя гнёзды,
наразаюць долькамі і вараць у вадзе з даданнем цытрынавай кіслаты.
Адвар адлучаюць ад яблыкаў, працэджваюць, кладуць цукар,
падрыхтаваны жэлацін, размешваюць і даводзяць да кіпення.
|