-яблыкі - 4 шт.
-сметанкавае масла - 3 cт.л.
-цукар - 3 cт.л.
-карыца - 1/2 г.л.
-сліўкі (астуджаныя) – 200 г
-цукровая пудра - 1 cт.л.
Яблыкі вымыць і выдаліць асяродак.
Яблыкі нарэзаць акуратнымі долькамі. Духоўку разагрэць да 220C.
Плоскую форму для выпечкі вышмараваць 1 ст. л. сметанкавага масла
і хораша раскласці на ёй долькі яблыкаў.
Змяшаць цукар з карыцай і пасыпаць яблыкі.
Затым пасыпаць яшчэ кавалачкамі пакінутага сметанкавага масла.
Выпякаць (верхні ўзровень) 15 хвілін, пакуль цукар не падрумяніцца
і не карамелізуецца.
Узбіць сліўкі з цукровай пудрай. Яблыкі падаваць гарачымі са сліўкамі.
Яблыкі можна пасыпаць ужо гатовым грыльяжам,
тады цукру пакласці толькі 1-2 ст. л.
Будзе смачна з пярэстай сумессю з груш, бананаў і ківі.
|