- 250 г яблыкаў
- 250 г рабіны
- 300 г цукровага пяску.
Для сіропу:
- 150 г вады
- 100 г цукровага пяску
- асяродкі яблыкаў
- рабіна.
Яблыкі зімовых гатункаў прамыць, выняць асяродак.
Рабіну перабраць, прамыць, змяшаць з цукровым пяском
і начыніць ёю яблыкі, пасля чаго яблыкі паскладаць на патэльню,
змазаную алеем, запекчы ў духоўцы.
На адвары з яблычных асяродкаў
і невялікай колькасці тоўчанай рабіны сварыць цукровы сіроп.
Пры падачы яблыкі паліць цукровым сіропам.
|