- 7-8 яблыкаў
- 200 г тварагу
- 1 яйка
- 5- 8 г. л. цукровага пяску
- 1-2 г. л. цукровай пудры.
З прамытых яблыкаў выразаць асяродак.
Тварог расцерці з яйкам і цукрам,
напоўніць атрыманай сумессю яблыкі.
Паскладаць яблыкі на змочаную вадой патэльню ці бляху
і запекчы ў духоўцы на працягу 15-20 хвілін.
Перад падачай на стол пасыпаць цукровай пудрай.
Замест цукровай пудры яблыкі можна паліць фруктовым
ці ягадным сіропам.
|