-грэчка хуткай падрыхтоўкі - 1/2 пакуначка
-вялікія яблыкі - 2 шт.
-карыца - 1 ст. л.
-цукар карычневы - 1/2 шклянкі
-арэхі грэцкія - 50 г
-мята - маленькі пучок
-мёд - 4 г. л.
-вада - 1 л
Крок 1
Адварыць грачаныя крупы.
Крок 2
Яблыкі разрэзаць напалову, пакласці ў рондаль з вадой
(вада можа пакрыць яблыкі не цалкам), дадаць 5 ст. л. цукру і карыцы.
Варыць на невялікім агні прыкладна 10 хвілін,
не даводзячы да гатовасці.
Крок 3
Выкласці яблыкі на талерку.
Пакінуты сіроп уварваць на вялікім агні ў рондалі без вечка.
З яблыкаў выняць асяродак і запоўніць яго грачанымі крупамі.
Затым перакласці яблыкі ў форму для запекання.
Зверху на грэчку выліць па 1 г. л. мёда і карычневага цукру
і паставіць яблыкі ў папярэдне разагрэтую
да 200°C духоўку на 15 хвілін.
Крок 4
Калі вада ў рондалі значна ўварыцца, высыпаць туды пакінуты цукар
і яшчэ трохі праварыць (у выніку ў мяне выйшла каля 300 мл сіропу).
На гатовыя яблыкі выкласці папярэдне абсмажаныя грэцкія арэхі.
Сіроп астудзіць, дадаць у яго мяту і падаць на стол разам з яблыкамі.
Спалучэнне мяты, карыцы
і яблычнага сіропу атрымліваецца вельмі цікавым.
|