- 250 г яблыкаў
- 15 г сметанкавага масла
- 25 г цукровага пяску
- 0,5 ст. л. цэдры.
Вычышчаныя і нарэзаныя тонкімі долькамі яблыкі паскладаць роўным
пластом у керамічны посуд, зверху пакласці сметанкавае масла
і пасыпаць цукровым пяском з цёртай цытрынавай цэдрай.
Посуд паставіць у верхнюю частку добра нагрэтай (да 200° С)
духоўкі на 30 хвілін, не накрываючы вечкам.
Каб усе яблыкі прапякліся аднолькава, зрэдку іх змешваць.
Падаецца ў халодным ці гарачым выглядзе.
Можна выкарыстоўваць у якасці начыння для пірагоў.
|