-яблыкі - 12 шт.
-булка - 12 лустачак
-сметанкавае масла – 50 г
-цукар - па густу
для сіропу:
-цукар – 150 г
-вада - 1 шклянка.
Ачысціць яблыкі і выняць асяродак.
Вычышчаныя яблыкі тут жа класці ў халодную ваду,
каб не пацямнелі. Нарэзаць булку лустачкамі.
Вышмараваць маслам форму з нізкімі краямі,
паскладаць у яе лустачкі хлеба, а на іх - яблыкі,
папярэдне даўшы ім добранька сцячы і напоўніўшы цукрам.
Зверху на кожны яблык пакласці па кавалачку сметанкавага масла.
Паставіць у духоўку на сярэдні агонь і пякчы 45 хвілін.
Некалькі разоў змочваючы цукровым сіропам.
Калі яблыкі будуць амаль гатовыя, выліць на іх некалькі лыжак густога
сіропу і яшчэ трохі патрымаць у духавой шафе.
|