- 400 г яблыкаў
- 30 г цукровай пудры
- 50 мл вады
- 25 мл абрыкосавага лікёру
- 25 мл соку цытрыны
- 40 г цукровага пяску
- 50 мл белага віна
- 100 г чарэшні.
Вычышчаныя яблыкі разрэзаць на 4 часці, выдаліць асяродак,
дадаць вады, цукровую пудру, лікёр і цытрынавы сок, перамяшаць.
Праз 15 хвілін яблыкі выняць, паскладаць у адзін шэраг у форму,
пасля чаго заліць паловай вадкасці, у якой яны вымочваліся да гэтага,
дадаць белага віна, пасыпаць цукровым пяском і запекчы.
Пакінутую частку вадкасці закіпяціць з сокам цытрыны, праварыць у ёй
чарэшню на працягу 3 хвілін, затым ягады выняць і выдаліць костачкі.
Чарэшню пакласці на выпечаныя яблыкі зверху.
|