-міндаль (сечаны) – 50 г
-сухафрукты – 50 г
-ром - 2 ст.л.
-цэдра (цёртая) і сок - 1/2 цытрыны
-яблыкі - 4-6 шт.
-тлушч (для формы)
-яйка - 3 шт.
-цукар – 60 г
-мука – 60 г
-міндаль (молаты) – 50 г.
Міндаль без дадання тлушчу падрумяніць на патэльні з пакрыццём.
Сухафрукты нарэзаць дробнымі кубікамі.
Змяшаць з міндалем, ромам і цытрынавай цэдрай.
Яблыкі ачысціць ад лупіны, выразаць насенныя скрыначкі.
Апырскаць яблыкі цытрынавым сокам.
Напоўніць масай з міндаля і сухафруктаў.
Перакласці іх у змазаную тлушчам форму.
Нагрэць духоўку да 175 С. Адлучыць бялкі ад жаўткоў.
Змяшаць жаўткі з цукрам да атрымання крэму.
Бялкі ўзбіць з соллю ў густую пену.
Дадаць да жаўтковай масы прасеяную муку і міндаль,
а затым увесці ўзбітыя бялкі.
Бісквітную масу выкласці паміж яблыкамі і разраўняць.
Выпякаць каля 35 хвілін да утварэння жаўтлява-карычневай скарыначкі.
|