-ванільнае марозіва - 250 мл
-яблыкі (вялікія) - 4 шт.
-марцыпанавая маса – 100 г
-карыца - 4 палачкі
-сметанкавае масла - 2 ст.л.
-цукар - 2 ст.л.
-карыца (молатая) - 1 г.л.
Марозіва выняць з пакавання, пакласці ў міску
і паставіць размарожвацца ў халадзільнік. Вымыць і абсушыць яблыкі.
Выразаць адмысловым нажом асяродак.
Начыніць садавіну марцыпанам і ўкласці
ў кожны яблык па 1 палачцы карыцы.
Расплавіць у маленькім рондалі сметанкавае масла
і перамяшаць яго з цукрам і молатай карыцай.
Пакласці кожны яблык на ліст пергаментнай паперы,
паліць маслам з карыцай, загарнуць у паперу і замацаваць.
Паставіць яблыкі на бляху і тушыць у духоўцы 15-20 хвілін пры 200 С.
Перамяшаць падталае марозіва і падаваць да яблыкаў.
|