-яблыкі - 1 кг
-мёд – 100 г
-арэхі грэцкія – 80 г
-узвар клубнічны – 100 г
-цукар – 60 г
-масла сметанкавае – 20 г.
Яблыкі ачысціць ад скуркі і асяродку, разрэзаць на чвэртачкі
і пакласці ў форму.
Мёд перамяшаць з невялікай колькасцю цукру, заліць яблыкі
і запекчы іх у духоўцы пры ўмеранай тэмпературы.
Пакінуты цукар выгрэць разам з маслам да залацістага колеру,
дадаць адцэджаны ад ягад узвар і трохі праварыць.
Затым усыпаць здробненыя арэхі, добра перамяшаць
і атрыманым гарачым сіропам заліць запечаныя яблыкі.
|