Для асновы:
-4 яблыка
-130 г пшанічнай мукі
-1 яйка
-0,5 шклянкі вады
Для сіропу:
-1 ст. лыжка алею
-6 ст. лыжак карычневага цукру
-2 ст. лыжкі залацістага сіропу
-2 ст. лыжкі халоднай вады
Ў вялікай місцы замясіць крутое цеста з вады, мукі і яйкаў.
Ачысціць ад лупіны і нарэзаць яблыкі, выдаліўшы асяродак.
Памачыць кожную дольку ў цеста
і смажыць у фрыцюры 3 хвіліны да падрумяньвання.
Шумоўкай дастаць яблыкі, перакласці іх на паперу і даць абсохнуць.
Каб прыгатаваць сіроп, нагрэць у маленькай патэльні масла, ваду
і цукар, памешваючы, пакуль цукар не растворыцца.
Уварваць на павольным агні на працягу 5 хвілін,
увесь час памешваючы.
Ўліць залацісты сіроп і кіпяціць яшчэ 5-10 хвілін да глейкага стану.
Зменшыць агонь да мінімуму.
Памачыць кожную лустачку яблыка спачатку ў сіроп,
а затым на некалькі секунд у халодную ваду.
Выкласці на талерку і адразу ж падаваць на стол.
|