
-2 кг цвёрдых салодкіх яблыкаў,
-1,75 л вады,
-1-1,7 кг цукру.
Яблыкі вымыць, разрэзаць на чацвярцінкі,
а кожную чацвярцінку - папярок напалову.
Ад семечак і скуркі яблыкі чысціць не трэба.
Каб яблыкі не цямнелі падчас чысткі, пакласці іх у халодную ваду.
Варыць падрыхтаваную садавіну на слабым агні.
Пры гэтым мяшаць іх нельга, інакш яны разварацца.
Праз 15 хвілін зліць адвар праз сіта ў другі посуд,
накрыць яго сітам і высыпаць яблыкі.
Трымаць яблыкі на сіце не меней 30 хвілін.
Настаяўшыйся адвар ізноў працадзіць праз марлю.
Пасля гэтага на 1 л вычышчанага адвару ўзяць 1 кг цукру,
распусціць яго на вельмі слабым агні і варыць пелцю асцярожна на
невялікім агні, каб яна не пераварылася,
інакш пелця не згусне як трэба.

|