-невялікія яблыкі - 8 шт.
-грэцкія арэхі – 60 г
-разынкі - 6 ст.л.
-молатая карыца - 2 г.л.
-некалькі кропель міндальнага алею (можна і без)
-маргарын - 1 г.л.
-цукар - 1 г.л.
-вінаград – 300 г
-сухое белае віно - 200 мл
-вінаградны сок - 200 мл.
Яблыкі вымыць, выняць асяродак.
Для гэтага зразаюць верх (дзе хвосцік), яго (верх) не выкідвайце,
ім хораша накрыць начынены яблык перад тым, як ставіць у духоўку.
І выразаць нажом адтуліну ўсярэдзіне яблыка, паспрабуйце, каб яно
пры гэтым не развалілася, г.зн. сценкі не трэба рабіць вельмі тонкімі.
Арэхі здрабніць, змяшаць з разынкамі, карыцай, міндальным маслам
і маргарынам, дадаць да сумесі цукар.
Яблыкі выкласці ў форму
і напоўніць кожнае прыгатаванай арэхава-разынкавай масай.
Вінаград памыць, разрэзаць напалову,
пажадана дастаць костачкі і пакласці ў форму да яблыкаў.
Затым заліць яблыкі віном і вінаградным сокам
і паставіць форму ў нагрэтую да 175 С духоўку.
Пякчы прыкладна 30-40 хвілін.
|