
-6-8 яблыкаў зімовых гатункаў
-6-8 г. лыжак мёда ці цукру
-некалькі дробак карыцы
-1 ст. лыжка рафінаванага алею
Яблыкі мыем, выразаем ў кожным з іх паглыбленне ў выглядзе конусу
ў вобласці пладаножкі, у паглыбленне кожнага яблыка кладзём
1 гарбатную лыжку цукру ці мёда, пасыпаем дробкай карыцы.
Выкладваем яблыкі на змазаную алеем бляху і ставім у духоўку.
Выпякаем пры 180 гр.С 10-15 хвілін (у залежнасці ад велічыні яблыкаў).
Выкладваем залатыя яблычкі на сподачак.
Яны смачныя і ў гарачым, і ў халодным выглядзе.

|