-карыца (па жаданні) - на кончыку нажа
-мёд - 100 г
-яблыкі - 6 шт.
-грэцкія арэхі - 200 г
-цукар ванільны - 0,5 г. л.
Яблыкі вымыць, зрэзаць верхавіну, акуратна выняць асяродак
і частку мякаці, пакінуўшы па краях прыкладна 1см.
Арэхі пасекчы нажом ці здрабніць у блендэры.
У здробненыя арэхі дадаць мёд, ванільны цукар і карыцу,
старанна перамяшаць.
Напоўніць яблыкі атрыманым начыннем, накрыць зрэзанымі верхавінамі
і паставіць у форму для запекання,
папярэдне выслаўшы яе пергаментам.
Выпякаць яблыкі ў духоўцы, разагрэтай да 180°C,
на працягу 20-30 хвілін.
|