- 4 сярэдніх яблыка;
- 25 г сметанкавага масла;
- 100 г кішмішу;
- 2 ст. лыжкі мармеладу (можна замяніць варэннем ці джэмам).
З яблыкаў выдаляем асяродак
і робім невялікае паглыбленне ў кожным плодзе.
Змешваем кішміш, мармелад і масла.
Гэтую сумесь выкладваем ў сярэдзінкі яблыкаў.
Зараз у вогнетрывалую форму наліваем трохі вады
і складваем ў яе яблыкі.
Рыхтаваць страву трэба прыкладна 7-10 хвілін у духоўцы
ці мікрахвалевай печы.
Калі яблыкі зарумяняцца і стануць мяккімі, значыць, яны гатовыя.
Раім трохі астудзіць запечаныя яблыкі і падаваць да стала!
|