
-4 буйных яблыка,
-4 ст. лыжкі адваранага рысу,
-40 г цукровага пяску,
-па 2 ст. лыжкі здробненых фінікаў і разынак,
-арэхі (грэцкія ці фундук) - 2 ст. лыжкі
Яблыкі памыць, зрэзаць зверху прыкладна 1/3, выдаліць сэрцавіну.
Перамяшаць рыс, садавіну, здробненыя арэхі, дадаць цукар.
Начыніць яблыкі рысавым "фаршам",
зачыніць зверху зрэзаным раней "вечкам".
Запякаць каля 15 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.

|