Каржы для нявесты:
-6 яйкаў (бялкі),
-1 шклянка цукру,
-1/2 шклянкі масла,
-1/2 шклянкі салодкіх слівак,
-2-3 шклянкі мукі,
-1 стал.лыжка пекарскага парашка,
-400 г міндальных арэхаў,
-200 г сечанай цытрыны,
-200 г дробна сечанага какоса,
-1 г. лыжка ружовай вады,
-1 г. лыжка цытрынавай эсэнцыі.
Расцерці разам масла і цукар, дадаць сліўкі. Змяшаць разам прасеяную муку з пекарскім парашком і ўсыпаць у сумесь з маслам.
Дадаць ружовую ваду і эсэнцыю, змяшаць з арэхамі і садавінай. Узбіць бялкі і ўвесці ў цеста. Спячы тры каржы дыяметрам 30, 25 і 15 см.
Каржы для жаніха:
-1 шклянка цукру,
-1/2 шклянкі паленага цукру,
-1 шклянка масла,
-6 яйкаў (жаўткі),
-2 шклянкі мукі,
-1-2 стал.лыжкі мытых разынак з костачкамі,
-400 г чорнай сушонай парэчкі,
-200 г сечанай цытрыны,
-100 г цёртых арэхаў,
-няпоўная шклянка добрага віскі,
-1 г. лыжкі соды,
-па 1/2 г. лыжкі гваздзікі, карыцы, мушкатавага арэха, перцу (усё перамяшаць).
Расцерці масла і цукар, дадаць яйкі і добра ўсё ўзбіць.
Усыпаць муку, пакласці разынкі, парэчку, сечаную цытрыну, арэхі, уліць віскі, дадаць соду і рэзкія затаўкі.
Усё добра перамяшаць. Раскачаць тры каржы. Кожны корж выпякаць у трох патэльнях дыяметрам 30, 25 і 15 см.
Пры тэмпературы 190 градусаў больш 2 гадзін.
Гатовыя каржы астудзіць 10 хвілін, а затым выкласці на талерку, каб астылі канчаткова.
Каржы жаніха чаргаваць з каржамі нявесты.
Крэм:
-1 шклянка размякчанага масла,
-240 г цукровай пудры,
-1 г. лыжка солі,
-8-10 яечных бялкоў,
-1/2 шклянкі салодкіх слівак,
-3 г. лыжкі ваніліну.
У глыбокім посудзе размягчыць і ўзбіць масла. Паступова дадаць, чаргуючы, цукар і яечныя бялкі, добра ўсё ўзбіць.
Затым усыпаць соль і ванілін. Дадаць сліўкі, каб крэм стаў густымі (яго не трэба падфарбоўваць).
Круглы кавалак белага кардона накрыць сурвэткай з узорам. На яго пакласці самы вялікі корж для жаніха, вышмараваць крэмам, зверху пакласці такі ж корж для нявесты.
Гэтак жа пакласці каржы дыяметрам 25 і 15 см. Затым вышмараваць крэмам увесь торт.
(Міску з крэмам увесь час трымаць накрытай вільготным кухонным ручніком, каб ён не засох).
Шчодра ўпрыгожыць торт завіткамі і ўзорамі з крэму па баках, а на яго верхавіне зрабіць з крэму букет руж.
|