ТОРТ “НАПАЛЕОН” - 1
-250 г маргарыну,
-2 шклянкі мукі,
-2 яйкі,
-дробка цытрынавай кіслаты,
-соль,
-менш паловы шклянкі вады.
крэм:
-300 г сметанкавага масла,
-1 банка згушчонкі.
На стол насыпаць 2 шклянкі мукі, пачак маргарыну, пасекчы нажом.
На вадзе змяшаць яйка з цытрынавай кіслатой, усю сумесь уліць у цеста і перамяшаць.
Цеста сфармаваць у 7 шароў і пакласці на холад на 30 хвілін, затым кожны шар раскачаць, пакласці на бляху, пракалоць відэльцам і выпякаць да зарумянівання.
Здымаць і прашмароўваць каржы крэмам.
ТОРТ “НАПАЛЕОН” - 1
-400 г маргарыну,
-4 шкл. мукі,
-1 шкл. вады.
Не мясіць, а секчы нажом. Вынесці на холад. Раскачаць 3 ліста.
Далей вырабляць як звычайна.
|